ЭЛЕКТРО́ННЫ ЗАХО́П,
працэс, пры якім ядро спантанна захоплівае электрон з якой-н. унутранай абалонкі атама; разнавіднасць бэта-распаду ядраў. Абумоўлены слабымі ўзаемадзеяннямі.
У кожным акце Э.з. 1 пратон ядра пераўтвараецца ў нейтрон з адначасовым выпрамяненнем электроннага нейтрына. Працэс суправаджаецца вылучэннем аднаго ці больш квантаў характарыстычнага рэнтгенаўскага выпрамянення, утворанага пры запаўненні вакансій у электроннай абалонцы атама. Некаторыя нукліды (
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)